Эфектыўная аўтарская методыка ў выкладанні беларускай літаратуры

28.02.2023

Майстар-клас – гэта класны майстар, майстэрства высокага класа, майстарскі клас, клас-майстэрня і… настаўнік-метадыст.

Калі ў аўдыторыі працуе Галіна Анатольеўна Сухава, то для слухачоў адчыняюцца дзверы ў рэальнасць адукацыйнага асяроддзя: урок беларускай літаратуры становіцца пляцоўкай глыбокага роздуму, канструктыўнага дыялогу, групавой работы, сатворчасці і асабістага пошуку адказаў на пытанні, рашэнняў праблемных сітуацый, акрэсленых пісьменнікамі ў творах.

28 лютага 2023 года на тэматычным семінары «Фарміраванне і развіццё чытацкай граматнасці вучняў: практыка-арыентаваны характар дыдактычных матэрыялаў» Галіна Анатольеўна прадставіла свой вопыт у рэалізацыі аўтарскай методыкі па фарміраванні і развіцці чытацкай граматнасці вучняў на прыкладзе рамана «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча і твораў Андрэя Федарэнкі.

Настаўнікі адзначаюць педагагічны стыль Галіны Анатольеўны: майстэрскае выкарыстанне метадычных прыёмаў пагружэння ў праблему, сувязі з жыццём, прадуктыўнай працы з тэкстам, супастаўлення інфармацыі з розных крыніц, прымяненне элементаў тэхналогіі крытычнага мыслення.

Слухачы высока ацанілі прафесіяналізм і кампетэнтнасць Сухавай Г.А., далі станоўчую адзнаку практычнаму характару семінара.

Фотогалерея: