У Міжнародны дзень роднай мовы адбылася абласная дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры для вучняў V – VII класаў

21.02.2023

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, на базе Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылася абласная дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры для вучняў V – VII класаў у гонар кандыдата філалагічных навук, дацэнта Арцямёнка Генадзя Антонавіча. Удзел у турніры прынялі 2815 вучняў з усіх раёнаў Віцебскай вобласці. Падобная алімпіяда праводзіцца ўжо другі год запар, выяўляе найлепшых вучняў, надае ім стымул і далей удзельнічаць у алімпіядным руху. Вынікі будуць абвешчаны праз 2 тыдні па заканчэнні алімпіяды. Усе пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

 

Фотогалерея: