”Прыручыць інтэрнэт“ паспрабавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г. Віцебска

20.01.2023

20 студзеня 2023 года настаўнікі-філолагі Першамайскага раёна г.Віцебска сталі слухачамі навучальных курсаў (тэматычнага семінара) ”Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры“ з удзелам Шынгаровай Святланы Міхайлаўны, метадыста ўпраўлення кіруючых кадраў, спецыялістаў адукацыі і інавацыйнай дзейнасці Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Бабаед Вольгі Іванаўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА ”Слабадская яслі-сад–сярэдняя школа Лепельскага раёна“.

Для правядзення пасяджэння метадычнага аб’яднання настаўнікаў Першамайскага раёна інстытут развіцця адукацыі арганізаваў адукацыйную пляцоўку, мэтай якой стала ўдасканаленне інфармацыйнай культуры і медыяграматнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Практычныя заняткі, прапанаваныя настаўнікам, ажыццяўляліся ў двух накірунках – раскрыццё магчымасцей электронных рэсурсаў у адукацыйным працэсе (на вучэбных, факультатыўных занятках, пазаўрочнай дзейнасці, дзейнасці класнага кіраўніка) і для фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў на ўроках мовы і літаратуры.

Настаўнікі далі высокую ацэнку змястоўнаму ўвасабленню і арганізацыі семінара, вылучыўшы цалкам яго практыка-арыентаваны характар. У выніку работы на практычных занятках слухачы атрымалі метадычныя парады па праектаванні вучэбных заняткаў з прымяненнем ІКТ, рэкамендацыі па шляхах самаўдасканалення і назапашвання педагагічнага вопыту.

Фотогалерея: