Сустрэча метадыста ВАІРА А.Г.Арцямёнка са студэнтамі-лінгвістамі Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»

17.10.2022

17 кастрычніка 2022 года адбылася сустрэча метадыста цэнтра педагагічных ініцыятыў у рабоце з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі Антона Генадзевіча Арцямёнка і студэнтаў-першакурснікаў Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО". На сустрэчы ў фармаце "круглы стол" студэнтам-лінгвістам распавядалася пра працу цэнтра, накіраваную на развіццё і стымуляванне адоранай моладзі, пра перспектывы і агульную карыснасць ужывання беларускай мовы, пра яе вартасць у пазітыўным накірунку.
Выкладчыца ВФ МУ "МІТСО", кандыдат філалагічных навук Дубоўская Таццяна Аляксандраўна адзначыла цёплую атмасферу сустрэчы ды спрыяльны настрой студэнтаў у вывучэнні лінгвістычных дысцыплін праз валоданне найперш роднай мовай.

Фотогалерея: