Міф ці рэальнасць?..
- Якім вы бачыце выпускніка школы?
- Разумным, здаровым, граматным… Паспяховым і шчаслівым!
- Як бы вы адказалі на гэта пытанне?
25 жніўня 2022 года на навучальных курсах (тэматычным семінары) «Медыяграматнасць сучаснага педагога» настаўнікі беларускай мовы і літаратуры вобласці высвятлялі і вырашалі праблему медыяграматнасці ў сістэме сучаснай адукацыі, паглыбіліся ў навукова-метадычныя падыходы да фарміравання асобы медыйна граматнага вучня: удасканаленне чытацкай пісьменнасці, развіццё крытычнага мыслення, спосабы атрымання, асэнсавання і праверкі інфармацыі.
Практычныя заняткі са слухачамі правяла Сухава Галіна Анатольўена, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Гімназія №5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава». Удзельнікі курсаў пазнаёміліся з навінкамі медыя, разгледзелі і абмеркавалі іх адукацыйныя магчымасці для канструявання і правядзення ўрокаў беларускай літаратуры, прааналізавалі медыя розных відаў і жанраў, стваралі тэксты з элементамі «фэйка», наладзілі ток-шоу.
Высокай ацэнкай адзначаны метадычны прафесіяналізм і кампетэнтнасць Сухавай Галіны Анатольеўны, аpганізацыйнае суправаджэнне куратара семінара Паўсцяной Вольгі Леанідаўны.