Эфектыўнасць лічбавых адукацыйных рэсурсаў

19.04.2022

19 красавіка 2022 года адбыліся навучальныя курсы (тэматычны семінар) «Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Змест практычных заняткаў меў на мэце ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці праз пашырэнне ўяўленняў пра сутнасць тэхнік візуалізацыі, знаёмства з электроннымі інструментамі для пераўтварэння вучэбнай інфармацыі ў спецыфічныя наглядна-вобразныя мадэлі, сучасныя спосабы і формы ажыццяўлення працэсу навучання ў межах адукацыйных праграм па беларускай мове і літаратуры, а таксама ў рабоце з высокаматываванымі вучнямі.

Практычныя заняткі з настаўнікамі вобласці правяла Казачэнка Ірына Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Лельчыцкая раённая гімназія». Удзельнікі семінара разгледзелі і абмеркавалі сістэму работы настаўніка-метадыста па стварэнні і выкарыстанні лічбавых адукацыйных рэсурсаў на ўроках мовы і літаратуры.

Высокай ацанкай адзначаны прафесіяналізм і кампетэнтнасць Казачэнкі І.Р. і куратара семінара Паўсцяной В.Л. у пытаннях сучасных педагагічных стратэгій, рэалізацыі практыкаарыентаванага падыходу ў навучанні, актуальнасць тэмы і зместу навучальных курсаў.

Куратар навучальных курсаў Вольга Леанідаўна Паўсцяная

З водгукаў слухачоў:

Дзякую за карысную інфармацыю, вазьму для сябе напісанне пірамідных гісторый, стварэнне відэазагадак.

Дзякуй за практыкаарыентаваныя прыёмы павышэння матывацыі вучняў да навучання беларускай мове. Асабліва спадабаліся коміксы. Паспрабую на практыцы.

Для мяне ўсё было цікава і карысна.А зварот да тых інтэрнэт-рэсурсаў дае магчымасць самастойна ствараць свае метадычныя прадукты для практычнага прымянення на сваіх уроках. Поспехаў Вам і надалей!

Ірына Рыгораўна, шчыры дзякуй. Ваша праца змяняе свядомасць настаўніка, погляд на выкладанне мовы і літаратуры. Спадабалася карта асацыяцый.

Фотогалерея: