Незвычайна пра фарміраванне чытацкай пісьменнасці

16.02.2022

“Дыяманта і самапрэзентацыя”, “Кросэнс, цэнтон і падрыхтоўка алімпіёнікаў”, “Табліца з “белымі плямамі” і праца ў групах”, “Постар і праектная дзейнасць вучняў” – такімі і многімі іншымі педагагічнымі знаходкамі з настаўнікамі роднай мовы і літаратуры падзялілася настаўнік-метадыст Міхновіч Наталля Анатольеўна (ДУА “Сярэдняя школа № 9 г.Оршы”).

15 лютага 2022 года ў анлайн-рэжыме адбыўся тэматычны семінар “Фарміраванне і развіццё чытацкай граматнасці вучняў: практыка-арыентаваны характар дыдактычных матэрыялаў”. На практычных занятках Наталля Анатольеўна пазнаёміла настаўнікаў вобласці з уласнай сістэмай работы з вучнямі па фарміраванні чытацкай пісьменнасці, якую арганізуе не толькі на ўроках, але і ў пазакласнай дзейнасці. Некаторыя метады і прыёмы навучання настаўнік-метадыст выкарыстала ў рабоце са слухачамі семінара. Настаўнікі заўважылі педагагічны стыль Наталлі Анатольеўны: праз незвычайнае напаўненне заданняў, вектары ў прымяненні метадычных інструментаў яна раскрывае іх шматмернасць.

67 слухачоў высока ацанілі прафесіяналізм і кампетэнтнасць Міхновіч Н.А., далі станоўчую адзнаку практычнаму характару семінара.

Куратар семінара В.Л.Паўсцяная