"Быць каласамі... "

25.01.2022

"Быць каласамі... "

Такі водгук пакінулі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія 25 студзеня 2022 года сталі слухачамі навучальных курсаў "Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці" з удзелам Есіса Яўгена Валер’евіча, настаўніка-практыка з Гомельшчыны (ДУА ”Сярэдняя школа № 16 г.Мазыра“).

Творчасць У.Караткевіча і яго раман “Каласы пад сярпом тваім”, на думку ўсіх слухачоў курсаў, з’яўляюцца падмуркам для фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый, ідэалаў, інтарэсаў і схільнасцей старшакласнікаў.

Адукацыйнае мерапрыемства мела цалкам практыка-арыентаваны характар: настаўнікі атрымалі метадычныя парады па планаванні і правядзенні вучэбных заняткаў па беларускай літаратуры згодна са зместам вучэбнай праграмы (ХІ клас) і рэкамендацыямі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе.

Паўсцяная Вольга Леанідаўна, куратар семінара