Тэкставая інфармацыя: глядзець ≠ бачыць

09.11.2021

Такія водгукі атрымаў абласны інстытут развіцця адукацыі на праведзеныя навучальныя курсы «Складаныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў прафесійнай дзейнасці маладога спецыяліста» з удзелам Ступчык Наталлі Фёдараўны, настаўніка-метадыста гімназіі №1 г.п.Зэльвы (Гродзенская вобласць).

Удзельнікі семінара пашырылі ўяўленне пра традыцыйную методыку выкладання беларускай мовы і літаратуры, актуальныя напрамкі і найноўшыя навуковыя доследы. На прыкладзе вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу разгледзелі прынцыпы арганізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці школьнікаў, азнаёміліся з сучаснымі падыходамі і эфектыўнымі практыкамі выкарыстання тэхнік візуалізацыі. Наталля Фёдараўна звярнула ўвагу ўдзельнікаў на прымяненне візуалізацыі як на вучэбных занятках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Адукацыйнае мерапрыемства мела практыка-арыентаваны характар, набытыя веды і навыкі будуць садзейнічаць павышэнню прадметнай і лічбавай кампетэнцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Паўсцяная Вольга Леанідаўна, куратар семінара