Аб рэалізацыі Канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі на прыкладзе ДУА «Гімназія №5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава» расказалі педагогам на тэматычным семінары

08.04.2021

8 красавіка 2021 года Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі арганізаваў на базе ДУА «Гімназія №5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава» тэматычны семінар «Эфектыўныя мадэлі прафесійнага станаўлення педагога як умова бесперапыннай педагагічнай адукацыі» для педагогаў, якія выкладаюць факультатыўны курс «Уводзіны ў педагагічную прафесію».

Намеснікі дырэктара па выхаваўчай рабоце Купрэвіч Ірына Уладзіміраўна і Шапялевіч Юлія Валер’еўна праз інтэрактыў падрыхтавалі педагогаў да стварэння ўласнай мадэлі бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

 

Эфектыўнасць работы гімназіі ў рэалізацыі Канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі пацвердзілі выступленні выпускнікоў гімназіі, якія ўжо скончылі ці завяршаюць сваё прафесійнае навучанне ў ВДУ імя П.М. Машэрава.

 

Гімназія як школа-лабараторыя ў вучэбна-навукова-інавацыйным кластары абсталявана спецыялізаваным кабінетам для правядзення заняткаў з вучнямі профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Прычым да такіх класаў можна аднесці і шосты, і сёмы, і восьмы, бо гімназія ўключана ў праект па ўкараненні сістэмы дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі вучняў.

Гімназія №5 шчыра падзялілася сваімі арганізацыйна-метадычнымі знаходкамі — «педагагічнымі залацінкамі». Настаўнік-метадыст Галіна Анатольеўна Сухава праз інтэрв’ю і практыкум уключыла педагогаў у праектную дзейнасць.

 

 

Якога настаўніка чакае школа? Якім бачаць настаўніка сучасныя школьнікі, іх бацькі? У чым патэнцыял настаўніка як кваліфікаванага супрацоўніка? Якія патрабаванні перад настаўнікам паставіць час? 

На гэтыя пытанні і не толькі адказвалі слухачы і арганізатары тэматычнага семінара.