Аналіз рэкамендацый PISA і знаёмства з сістэмай работы настаўніка-метадыста па фарміраванні чытацкай граматнасці вучняў — што яшчэ было на семінары для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

26.02.2021

26 лютага 2021 года Ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся аднадзённы тэматычны семінар «Удасканаленне чытацкй граматнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“».

Змест праграмы навучальных курсах для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры накіраваны на ўдасканаленне прадметна-метадычнай кампетэнтнасці праз паглыбленне паняцця чытацкая граматнасць і яе ролі ў фарміраванні ключавых кампетэнцый вучняў. Удзельнікі семінара ў форме круглага стала абмеркавалі вынікі і прааналізавалі рэкамендацыі міжнароднага даследавання якасці навучання PISA, у форме майстар-класа пазнаёміліся з сістэмай работы настаўніка-метадыста па фарміраванні чытацкай граматнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Круглы стол і майстар-клас правялі настаўнік-метадыст Данілішына Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Пінска» (Брэсцкая вобласць); метадыст інстытута Паўсцяная В.Л.

Суразмоўцай Паўсцяной В.Л. стала настаўнік-метадыст Сухава Галіна Анатольеўна (ДУА «Гімназія № 5 г. Віцебска ім. І.І. Люднікава»). Імі праведзена экспертная ацэнка тэкстаў і заданняў па выяўленні ўзроўню сфарміраванасці чытацкай граматнасці школьнікаў згодна з патрабаваннямі PISA.

Удзельнікі высока ацанілі прафесіяналізм, кампетэнтгасць метадыстаў у пытаннях сучаснай методыкі вукладання беларускай мовы і літаратуры, рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, падкрэслілі актуальнасць тэмы і зместу тэматычнага семінара.

Фотогалерея: