Мероприятия, посвящённые государственным, общереспубликанским и профессиональным праздникам

Падарожжа ў Блакітную крыніцу 
 
Напярэдадні Дня настаўніка супрацоўнікі цэнтра педагагічных ініцыятыў па рабоце з інтэлектуальнымі і высокаматываванымі навучэнцамі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі наведалі крыніцу з самым магутным патокам узыходзячыга тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне – “Блакітная крыніца” або, як яе яшчэ называюць, “Сіні калодзеж”.

 

Крыніца знаходзіцца ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці на вышыні 136 метраў над узроўнем мора. Цёплае і сонечнае надвор’е, сапраўдная “залатая восень”, з’яднаны і дасведчаны калектыў – усё гэта паспрыяла цудоўнаму яднанню з прыродай ды шчыльнаму знаёмству з мясцовым каларытам і легендамі. Так, паводле аднаго са шматлікіх паданняў, валатоўна Кацярына, за якую спаборнічалі два хлопцы Сцяпан і Марка, абяцала выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамог, але Кацярына кахала Сцяпана і таму, каб не жыць з нялюбым, скокнула з камення, ператварылася ў ваду і ўтварыла Сіні Калодзеж.

З даўніх часоў гэтыя мясціны лічыліся святымі і былі асвечаны амаль адразу пасля прыняцця хрысціянства на нашых землях. Таму вада ў крыніцы лічыцца гаючай. У хімічным складзе вады шмат фтору і крэмнію, аднак гліну з вадаёма збіраць забаронена.

Напоўніўшы келіхі, мы адчулі непаўторны смак чысцюткай і карыснай вады, тройчы памачылі ногі на прыступках лесвіцы ля зручнага ўзбярэжжа крыніцы, пафатаграфаваліся ля прыбярэжнай каплічкі, па-восеньску ўбраных дуба, ліпы ды ляшчыны.

Па выхадзе з тэрыторыі адпачынку ля Сіняга калодзежа атрымалася набыць мёду самых разнастайных гатункаў абсалютна натуральнай вытворчасці мясцовых майстроў. Далей па маршруце наведалі і ўнікальную сядзібу па вытворчасці сыроў.

Завяршылася ж падарожжа ў мястэчку Слаўгарад, якое раней называлася Прапойскам. Насуперак розным здагадкам і легендам, гэты тапонім са звычным суфіксам -ск- паходзіў ад назвы ракі Проня. У 1945 годзе савецкае кіраўніцтва палічыла, што назва горада мае сугучнасць з рускім словам “пропойца”, і назву горада вырашана было замяніць, хоць такой лексемы ў беларускай мове не існуе. Слаўгарад сустрэў цішынёй і ўтульнасцю, прыгожымі паркамі і зонамі адпачынку. Унізе за горадам, з аглядальнай гарадской пляцоўкі, ва ўсім сваім харастве паўстае раскінуты паміж лясамі, магутны Сож.

Не абмінулі сваёй увагай і памятную алею, што адкрылася ў 1996 годзе і прысвечана вёскам Слаўгарадскага раёна, якія апынуліся ў эвакуацыі і беззваротна для нас страчаны ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сапраўдны адпачынак напярэдадні прафесійнага свята, знаёмства з роднымі мясцінамі і прыемныя ды смачныя сувеніры – вось так прайшоў цудоўны суботні дзень для супрацоўнікаў цэнтра.

 
 

Методист Витебского областного института развития образования Яна Викторовна Гур приняла участие в диалоговой площадке, организованной отделом идеологической работы и по делам молодежи Полоцкого райисполкома. Ее участниками стали молодые специалисты сфер образования и здравоохранения, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Светлана Одинцова, участники важнейших государственных событий — VI Всебелорусского народного собрания, «Большого разговора с Президентом», проекта «Республиканский молодежный поезд», 44-го съезда ОО «БРСМ». 

Подробнее: https://vitvesti.by/obshestvo/v-polotcke-proshla-dialogovaia-ploshchadka-ot-initciativy-k-deistviiu.html

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


3 июля 2021 года сотрудники института приняли участие в торжественной церемонии возложения венков и цветов к монументу воинам-освободителям, партизанам и подпольщикам Витебщины и митинге, посвященном Дню Независимости и 77-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
 

22 июня 2021 года, в День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны сотрудники института приняли участие в торжественном возложении венков и цветов к воинскому захоронению на Успенской горке. На митинге присутствовали председатель облисполкома Николай Шерстнёв, помощник Президента – инспектор по Витебской области Анатолий Линевич, председатель областного Совета депутатов Владимир Терентьев, руководство города и районных администраций, представители трудовых коллективов и общественности. Участники митинга присоединились к Республиканской акции «Всебелорусская минута молчания» в 12:00. К воинским могилам возложили венки и цветы, а священнослужители совершили литию по усопшим, которая заканчивалась словами: «Вечная память!»

В Год народного единства и 76-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне администрация и сотрудники Витебского областного института развития образования посетили места памяти, посвящённые трагическим событиям войны.