25 лістапада 2026 года адбудзецца творчая сустрэча «Роднае слова»: традыцыі і перспектывы прафесійнага ўзаемадзеяння» пры ўдзеле галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» Наталлі Мікалаеўны Шапран і аўтараў выдання.
Для ўдзелу ў творчай сустрэчы запрашаюцца метадысты вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў раёна (горада), настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
На сустрэчы вы даведаецеся:
- чаму настаўнікі называюць «Роднае слова» часопісам для прафесійнага натхнення;
- чым выданне адрозніваецца ад іншых навуковых СМІ;
- чым карысны часопіс для сучаснага педагога;
- як стаць аўтарам гэтага аўтарытэтнага выдання.
Падчас мерапрыемства адбудзецца майстар-клас «Выкарыстанне часопісных матэрыялаў у прафесійнай дзейнасці педагогаў». Сваім вопытам падзеліцца Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Сярэдняя школа № 16 г.Мазыра». Таксама будзе магчымасць пазнаёміцца з унікальнай калекцыяй сяброўскіх шаржаў на класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа (паводле аўтарскага цыкла даследчыка беларускай літаратуры С.У. Шапрана).
Пачатак сустрэчы а 14:30 па адрасе: г. Віцебск, праспект Фрунзэ, 21, аўд. 401.
Для ўдзелу ў творчай сустрэчы неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы: https://forms.gle/TtFUnBxjev22E2BV7
Па пытаннях правядзення творчай сустрэчы звяртацца да Бярговінай Таццяны Мікалаеўны, метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі і экспертнай дзейнасці, па тэлефоне: 8-029-213-04-42.