Павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу»

11.05.2026

З 11.05.2026 па 15.05.2026 года адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ПК–71).

Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdC3c4nu1_OrDXjQBri401hbxLVGeZzeTiBvuk3gm4wRFwiNQ/viewform

Пачатак заняткаў – ў 10.00 па адрасе: г.Віцебск, вул.Ленінградская, аўд.1.

Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.

Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:

  • копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
  • копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 31).

Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: пр-т Чарняхоўскага, 24.

Засяленне ў інтэрнат будзе ажыццяўляцца толькі пасля прад’яўлення аплаты праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).

Кошт пражывання ў інтэрнаце – 11,30 руб/сут.

Дадаткова пры засяленні бярэцца плата за мыццё камплекта бялізны ў памеры 6,85 руб.

У інстытуце дзейнічае прапускны рэжым: забараняецца праносіць буйнагабарытныя рэчы.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўнытэл.: +375 (29) 213-04-42.