Тэматычны семінар "Выкарыстанне розных мадэлей табліц у сістэме падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену"

24.04.2026

24 красавіка 2026 года адбудзецца тэматычны семінар "Выкарыстанне розных мадэлей табліц у сістэме падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену" для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.

Змест праграмы тэматычнага семінара прадугледжвае прэзентацыю педагагічнага вопыту па выкарыстанні розных мадэлей табліц  у сістэме падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену.

Практычныя заняткі будзе праводзіць Людміла Віктараўна Шырынава, настаўнік беларускай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА "Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна".

Для ўдзелу ў тэматычным семінары неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па спасылцы: https://forms.gle/VsEZdcE8hdz5BWTi8

Пачатак семінара – 12.00, аўд.305.

Па пытаннях арганізацыі і правядзення тэматычнага семінара звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны, тэл. +375 (2)9 213-04-42.