Павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу»

30.03.2026

З 30.03.2026 па 03.04.2026 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ПК–70).

Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScG8sP-Uk4mSTlCQphuFPbdUKRCy2fBV-qm4sraJjKWlddvvQ/viewform

Пачатак заняткаў – ў 10.00 па адрасе: г.Віцебск, пр-т Фрунзэ, аўд.305.

Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.

Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:

  • копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
  • копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 31).

Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: пр-т Чарняхоўскага, 24.

Засяленне ў інтэрнат будзе ажыццяўляцца толькі пасля прад’яўлення аплаты праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).

Кошт пражывання ў інтэрнаце – 14,70 руб/сут.

Дадаткова пры засяленні бярэцца плата за мыццё камплекта бялізны ў памеры 5,25руб.

Плата за пражыванне слухачоў на павышэнні кваліфікацыі ажыццяўляецца за 4 сутак (з панядзелка па пятніцу) і складае 64,05 руб.(кошт пражывання 58,80+5,25 мыццё камплекта бялізны).

У інстытуце дзейнічае прапускны рэжым: забараняецца праносіць буйнагабарытныя рэчы.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны, тэл.: +375 (29) 213-04-42.