З 23.02.2026 па 20.03.2026 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Сучасныя падыходы да ўдасканалення прафесійнай кампетэнцыі настаўніка беларускай мовы і літаратуры» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ДПК–75).
Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfYqaMUXUXC-GuAxXEb1pmdpjUdhpC53aAC8mz5StWzwdyKlQ/viewform
Пачатак заняткаў – ў 10.00 па адрасе: г.Віцебск, пр-кт Фрунзэ, аўд.404.
Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.
З 23 па 24 лютага, з 19 па 20 сакавіка абавязковая вочная прысутнасць слухачоў на вучэбных занятках.
Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:
- копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
- копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 31).
Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: пр-т Чарняхоўскага, 24.
Засяленне ў інтэрнат будзе ажыццяўляцца толькі пасля прад’яўлення аплаты праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).
Кошт пражывання ў інтэрнаце – 14,70 руб/сут.
Дадаткова пры засяленні бярэцца плата за мыццё камплекта бялізны ў памеры 5,25 руб.
У інстытуце дзейнічае прапускны рэжым: забараняецца праносіць буйнагабарытныя рэчы.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны, тэл.: +375 (29) 213-04-42.