З 02.02.2026 па 06.02.2026 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ПК–69).
Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:
https://forms.gle/Wa2Q2zPdduRM7cA46
Пачатак заняткаў – ў 10.00 па адрасе: г.Віцебск, пр-кт Фрунзэ, аўд.306.
Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.
Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:
- копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
- копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 31).
Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: пр-т Чарняхоўскага, 24.
Засяленне ў інтэрнат будзе ажыццяўляцца толькі пасля прад’яўлення аплаты праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).
Кошт пражывання ў інтэрнаце – 14,70 руб/сут.
Дадаткова пры засяленні бярэцца плата за мыццё камплекта бялізны ў памеры 5,25 руб.
Плата за пражыванне слухачоў на павышэнні кваліфікацыі ажыццяўляецца за 4 сутак (з панядзелка па пятніцу) і складае 64,05 руб.(кошт пражывання 58,80 + 5,25 мыццё камплекта бялізны).
У інстытуце дзейнічае прапускны рэжым: забараняецца праносіць буйнагабарытныя рэчы.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны, тэл.: +375 (29) 213-04-42.