Павышэнне кваліфікацыі «Тэарэтычныя і практычныя аспекты выхавання і развіцця асобы вучня ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры»

03.11.2025

З 03.11.2025 па 28.11.2025 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі ў завочнай форме «Тэарэтычныя і практычныя аспекты выхавання і развіцця асобы вучня ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ДПК–74).

Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd4JvmAMVr-D-PW6kkbf4guEUHXwTJdVU_8IVk-P84f0Evr3w/viewform 

Пачатак заняткаў – 3 лістапада  2025 года ў 10:00 па адрасе: г. Віцебск, пр-кт Фрунзэ, аўд. 404.

Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.

З 3 па 4 лістапада, з 27 па 28 лістапада абавязковая вочная прысутнасць слухачоў на вучэбных занятках.

Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:

  • копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
  • копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 31).

Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: пр-т Чарняхоўскага, 24.

Засяленне ў інтэрнат будзе ажыццяўляцца толькі пасля прад’яўлення аплаты праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).

Кошт пражывання ў інтэрнаце – 14,70 руб/сут.

Дадаткова пры засяленні бярэцца плата за мыццё камплекта бялізны ў памеры 5,25 руб.

Плата за пражыванне слухачоў на павышэнні кваліфікацыі ажыццяўляецца з 4 сутак (з панядзелка па пятніцу) і складае 64,05 руб.(кошт пражывання 58,80 + 5,25 мыццё камплекта бялізны).

У інстытуце дзейнічае прапускны рэжым: забараняецца праносіць буйнагабарытныя рэчы.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны па тэлефоне: +375 (29) 213-04-42.