З 06.10.2025 па 10.10.2025 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ПК–73).
Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeO_vKfDMKJMGRHyNk3ONpjc_wXzZQc7FME2QRVvvH0gXB-_A/viewform
Пачатак заняткаў – ў 10.00 па адрасе: г.Віцебск, пр-т. Фрунзэ, 21, аўд.304.
Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.
Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:
- копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
- копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 31).
Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: пр-т Чарняхоўскага, 24.
Засяленне ў інтэрнат ажыццяўляецца толькі пасля прад’яўлення аплаты праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).
Кошт пражывання ў інтэрнаце – 14,70 руб/сут.
Дадаткова пры засяленні бярэцца плата за мыццё камплекта бялізны ў памеры 5,25руб.
Плата за пражыванне слухачоў на павышэнні кваліфікацыі ажыццяўляецца з 4 сутак (з панядзелка па пятніцу) і складае 64,05 руб. (кошт пражывання 58,80+5,25 мыццё камплекта бялізны).
У інстытуце дзейнічае прапускны рэжым, забараняецца праносіць буйнагабарытныя рэчы.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 213-04-42 (Бярговіна Таццяна Мікалаеўна, метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці).