Навучальныя курсы (вебінар) «Творчыя работы вучняў: проста пра складанае»

08.09.2025

8 верасня 2025 года адбудуцца навучальныя курсы (вебінар) «Творчыя работы вучняў: проста пра складанае» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.

На вебінары будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • пераказ як форма комплекснай работы з тэкстам;
  • сачыненне: творчы падыход да творчай работы;
  • дзейсныя формы работы з вучнямі на этапе навучання напісанню водгуку;
  • спецыфіка работы настаўніка пры падрыхтоўцы вучняў да выпускных экзаменаў па беларускай мове за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Практычныя заняткі будзе праводзіць Алена Уладзіміраўна Казлова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф.Скарыны».

У рэгістрацыйнай форме прымацаваны дакументы (дагавор і заява), якія неабходна спампаваць, запоўніць і разам з квітанцыяй аб аплаце (сканіраваная копія, фотаздымак і інш.) адправіць на электронны адрас: btn@post.voiro.by.   

На адрас электроннай пошты, указанай пры рэгістрацыі, у дзень правядзення вебінара будзе адпраўлена спасылка.

Пачатак вебінара – 14.30.

Кошт для аднаго ўдзельніка  – 30 рублёў 66 капеек.

Для ўдзелу ў рабоце вебінара неабходна прайсці папярэднюю анлайн-рэгістрацыю па спасылцы:

https://forms.gle/teKZkERiabGjYXwY9

Па выніках работы навучальных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Па пытаннях арганізацыі і правядзення вебінара звяртацца па тэлефоне +375 (29) 213-04-42 (Бярговіна Таццяна Мікалаеўна).