З 08.09.2025 па 12.09.2025 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ПК-72).
Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfFnBnSSGHuvyh7t1E0cqtmE7rIqcOtaTLofFRKNqaVaOLXVg/viewform
Пачатак заняткаў – 8 верасня 2025 года ў 10:00 па адрасе: г. Віцебск, вул. Ленінградская, 39, аўд. 5.
Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.
Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:
- копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
- копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 31).
Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: пр-т Чарняхоўскага, 24.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны па тэлефоне: +375 (29) 213-04-42.