Павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу»

19.05.2025

З 19.05.2025 па 23.05.2025 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ПК–71).

Зарэгістравацца неабходна па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdcPR5MG6aiXm4t4xnDwHZ0OTU5-WLzGk-srdbvlAfgb35AXA/viewform

Пачатак заняткаў – y 10.00 па адрасе: г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 404.

Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.

Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:

  • копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
  • копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 25, 31-33).

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны па тэлефоне: +375 (29) 213-04-42.