Навучальныя курсы (тэматычны семінар) “Спецыфіка работы з высокаматываванымі і інтэлектуальна адоранымі вучнямі па беларускай мове і літаратуры”

12.05.2025

12 мая 2025 года адбудуцца навучальныя курсы (тэматычны семінар) “Спецыфіка работы з высокаматываванымі і інтэлектуальна адоранымі вучнямі па беларускай мове і літаратуры” для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Семінар накіраваны на ўдасканаленне прадметных кампетэнцый настаўнікаў па пытаннях арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў.

На навучальных курсах настаўнікі змогуць пазнаёміцца са спецыфікай, рацыянальнымі формамі і метадамі работы з высокаматываванымі і інтэлектуальна адоранымі вучнямі па беларускай мове і літаратуры.

Практычныя заняткі будуць праводзіць Мацарская Алена Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага», Арлова Ірына Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна».

Пачатак семінара — 10.00 па адрасе: г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 21, аўд. 305.

Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці рэгістрацыю https://forms.gle/zjuG3JtiWRwBZYqKA

Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 22 рублі 63 капейкі.

Реквизиты для оплаты семинара: Р/с в формате IBAN BY27AKBB36323010001872000000 в Витебском областном управлении ОАО «АСБ Беларусбанк», банковский идентификационный код (BIC) AKBBBY2X, УНН 300494626, ОКПО 05899554.

В платёжном поручении или квитанции обязательна пометка: плата за обучение на обучающих курсах.

Оплатить образовательные услуги также можно через систему «Расчет» (ЕРИП).

ДЛЯ ПРОВЕДЕНИЯ ПЛАТЕЖА НЕОБХОДИМО:

Выбрать

     Пункт «Система «Расчет» (ЕРИП)

     Образование и развитие

     Дополнительное образование и развитие

     Академии, институты

     Витебский областной ИРО

     Выбрать оплачиваемую услугу из списка:

     Обучение (в том числе курсы, семинары, дистанционное обучение)

Для оплаты Услуги ввести Фамилию Имя Отчество и другие запрашиваемые поля.

     Ввести сумму платежа (если не указана).

     Проверить корректность информации.

     Совершить платеж.

Па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных курсаў звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны па тэлефоне +375 29 213 04 42.