24 сакавіка 2025 года адбудзецца тэматычны семінар «Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з дапамогай сучасных тэхналогій і метадаў навучання» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Праграма тэматычнага семінара складаецца з наступных пытанняў:
- метады і прыёмы працы з мастацкім тэкстам па фарміраванні і развіцці функцыянальнай адукаванасці;
- кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроку беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці;
- чытацкая адукаванасць як важны складальнік функцыянальнай адукаванасці.
Тэматычны семінар будзе праводзіць Сухава Галіна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Гімназія № 5 г.Віцебска імя І.І. Люднікава», аўтар навукова-метадычных публікацый, прысвечаных фарміраванню функцыянальнай адукаванасці вучняў.
Пачатак семінара – 10.00, аўд. 401.
Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па спасылцы:
https://forms.gle/i9gHxmb4X2fYd4LC8
Па пытаннях арганізацыі і правядзення тэматычнага семінара звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны па тэлефоне +375 29 213 04 42.