З 10.02.2025 па 14.02.2025 года адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі (ПК–69).
Зарэгістравацца неабходна па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdTAGeuwJIhuEz0rdFBxExgmFibTouDVuxQW2IpxZEgLD58Jw/viewform
Пачатак заняткаў – 10 лютага 2025 года ў 10:00 па адрасе: г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 306.
Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.
Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:
- копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загада («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загада, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
- копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 25, 31-33).
За дадатковай інфармацыяй па павышэнні кваліфікацыі звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны па тэлефоне +375 (29) 213-04-42.