Вебінар «Тэкст як асноўная дыдактычная адзінка пры напісанні сачыненняў-апісанняў»

31.01.2025

31 студзеня 2025 года адбудзецца вебінар «Тэкст як асноўная дыдактычная адзінка пры напісанні сачыненняў-апісанняў» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.

Праграма вебінара складаецца з наступных пытанняў:

  • метады і прыёмы развіцця маўлення вучняў праз напісанне сачыненняў-апісанняў;
  • пішам сачыненне-апісанне па карціне разам (методыка І.Мінералавай);
  • сачыненне з апісаннем з’яў прыроды (мадэляванне ўрока);
  • прыёмы прыцягнення ўвагі да тэмы сачыненняў.

Практычныя заняткі будзе праводзіць педагог-практык Захарчук Ірына Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слоніма», аўтар навукова-метадычных публікацый, прысвечаных развіццю камунікацыйных і маўленчых кампетэнцый.

Пачатак вебінара – 14.00. Спасылка на вебінар будзе адпраўлена на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі, за 30 хвілін да пачатку мерапрыемства.

Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па QR-кодзе ці спасылцы: https://forms.gle/22Kd2QTGRBZURYPR7

Па пытаннях арганізацыі і правядзення вебінара звяртацца па тэлефоне +375 29 213 04 42 (Бярговіна Таццяна Мікалаеўна).