Павышэнне кваліфікацыі «Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне выкладання беларускай літаратуры»

18.11.2024

З 18.11.2024 па 22.11.2024 адбудзецца павышэнне кваліфікацыі «Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне выкладання беларускай літаратуры» (ПК-71) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.

Пачатак заняткаў 18.11.2024 а 10.00 па адрасе: г.Віцебск, прасп. Фрунзэ, 21, аўд. 306.

Рэгістрацыя слухачоў – 9.45.

Для залічэння на павышэнне кваліфікацыі з сабой неабходна мець наступныя дакументы:

  • копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загаду («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загаду, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
  • копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 25, 31-33).

Рэгістрацыя абавязковая: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfsnow6incKaN5rXyqYf9Zk-2ZYDwYXmY4zVxnRnYbWF76X-Q/viewform 

За дадатковай інфармацыяй звяртацца да метадыста цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Бярговінай Таццяны Мікалаеўны, +375 (29) 213 04 42.

Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: вул. Ленінградская, 39.