Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на дыстанцыйнае павышэнне кваліфікацыі «Тэарэтычныя і практычныя аспекты выхавання і развіцця асобы вучня ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры» (ДПК-73), якое адбудзецца з 07.10.2024 па 01.11.2024.
З 7 па 8 кастрычніка, з 31 кастрычніка па 1 лістапада абавязковая вочная прысутнасць слухачоў на вучэбных занятках.
Месца правядзення :
7-8 кастрычніка – г.Віцебск, вул. Фрунзэ, 21, аўд.306.
31 кастрычніка, 1 лістапада – г.Віцебск, вул.Ленінградская, 39, аўд.1.
Пачатак заняткаў 07.10.2024 – 10.00.
З сабой мець:
- копію рашэння наймальніка аб накіраванні на навучанне (копія загаду («аб накіраванні на ПК», сіняя пячатка, подпіс) або выпіска з загаду, завераная кіраўніком ва ўстаноўленым парадку);
- копію дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт, стар. 25, 31-33).
Рэгістрацыя абавязковая: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf5ldPD3SRxRYjl3cMRJEjxTQCo-vHeDjmVYyPR388fekryYQ/viewform
Куратар вучэбнай групы ДПК-73 Бярговіна Таццяна Мікалаеўна, +375 (29) 213-04-42.
Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат: вул. Ленінградская, 39.