Дыстанцыйнае павышэнне кваліфікацыі «Сучасныя адукацыйныя тэндэнцыі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў кантэксце адукацыйнага стандарту»

25.09.2023

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на дыстанцыйнае павышэнне кваліфікацыі «Сучасныя адукацыйныя тэндэнцыі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў кантэксце адукацыйнага стандарту» (ДПК-72), якое адбудзецца з 25.09.2023 па 20.10.2023.

25 верасня а 15.00 адбудзецца вeбінар для слухачоў павышэння кваліфікацыі. Спасылка на вeбінар высылаецца на электронную пошту, якая пазначана пры рэгістрацыі.

19-20 кастрычніка абавязковая вочная прысутнасць слухачоў на вучэбных занятках. Месца правядзення – г.Віцебск, вул. Ленінградская, 39, аўд. 3.

Рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/JRXZpZEEkTc5RxGW9 

Кіраўнік вучэбнай групы ДПК-72 Клімава Марына Генадзьеўна, +375 29 5115189.