25 верасня 2023 года (10.00, аўд. 408) адбудуцца навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Тэхналогіі падрыхтоўкі работ навукова-даследчага характару па беларускай мове і літаратуры”.
На семінары будуць разглядацца наступныя пытанні:
- спецыфіка, рацыянальныя формы і шляхі арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці вучняў, фарміравання іх даследчых кампетэнцый, развіцця навуковага мыслення, здольнасцей і цікавасці да даследчай работы;
- этапы правядзення навуковага даследавання: стратэгіі збору фактычнага матэрыялу, вызначэнне тэмы, метадаў навуковага пошуку, апісанне матэрыялу, прэзентацыя і ацэнака атрыманых навуковых вынікаў;
- структура, асноўныя патрабаванні да афармлення конкурсных навукова-даследчых работ, крытэрыі іх ацэнкі;
- укараненне сучасных тэхналогій у працэс падрыхтоўкі конкурсных даследчых работ вучняў.
Кіруе семінарам і праводзіць заняткі Мартынкевіч Святлана Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджмента адукацыі; кандыдат педагагічных навук, дацэнт (тэл. +375 (33) 696 14 46).
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці рэгістрацыю. Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/UTPnZg9bgJaui2Kv6
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 26 рублей 75 капеек.