18 красавіка 2023 года адбудуцца навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Тэхналогіі падрыхтоўкі прац навукова-даследчага характару па беларускай мове і літаратуры”.
Семінар накіраваны на ўдасканаленне прадметных кампетэнцый настаўнікаў па пытаннях арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў у межах рэалізацыі навукова-даследчай парадыгмы павышэння кваліфікацыі.
На семінары будуць разглядацца наступныя пытанні:
спецыфіка, рацыянальныя формы і шляхі арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці; метады і прыёмы фарміравання даследчых кампетэнцый вучняў, развіцця іх навуковага мыслення, здольнасцей і цікавасці да даследчай работы;
этапы правядзення навуковага даследавання: стратэгіі збору фактычнага матэрыялу, вызначэнне метадаў навуковага пошуку і апісання матэрыялу, прэзентацыя атрыманых навуковых вынікаў;
структура, асноўныя патрабаванні да афармлення конкурсных навукова-даследчых работ, крытэрыі іх ацэнкі;
укараненне сучасных тэхналогій у працэс падрыхтоўкі конкурсных даследчых работ навучэнцаў.
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 25 рублёў 55 капеек.
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці рэгістрацыю.
Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/UTPnZg9bgJaui2Kv6
Рэгістрацыя будзе закрыта 17 красавіка 2023 г.
Пачатак семінара — 18 красавіка 2023 года а 10:00 па адрасе: г. Віцебск, прасп. Фрунзе, 21, аўд. 304.
Семінар праводзіць Мартынкевіч Святлана Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Тэл. + 375 33 6961446.