Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на навучальныя курсы (тэматычны семінар) «Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова развіцця асобы вучня», які адбудзецца 29 сакавіка 2023 года.
Практычныя заняткі будзе праводзіць Сухава Галіна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Гімназія № 5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава».
Кошт навучання аднаго ўдзельніка – 21 рубель 30 капеек.
Месца правядзення семінара – г.Віцебск, пр-т Фрунзе, 21, аўд. 306.
Пачатак заняткаў – 10.00, 29.03.2023, заканчэнне – 14.00, 29.03.2023.
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці папярэднюю электронную рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/mvsYMb1HHbzuajpz5
або па QR-кодзе
Па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных курсаў звяртацца па тэлефоне: 8-029-593-17-62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).
Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.