31 сакавіка 2023 года адбудуцца навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Сачыненне як творчая праца ў сістэме падрыхтоўкі вучняў да выніковай атэстацыі”.
Семінар накіраваны на ўдасканаленне прадметных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры шляхам укаранення ў прафесійную дзейнасць сучасных лінгваметодык развіцця маўлення вучняў.
На семінары будуць разглядацца наступныя пытанні:
- актуальныя змены ў сістэме планавання ўрокаў беларускай мовы ў сувязі з неабходнасцю выдзялення дадатковых гадзін на кантрольныя і навучальныя работы па развіцці маўлення;
- методыка напісання сачыненняў розных відаў як перспектыўнай формы выніковай атэстацыі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- практычная прэзентацыя алгарытму падрыхтоўкі і мадэлявання тэкстаў сачыненняў розных жанраў і тыпаў;
- выкарыстанне элементаў сучасных тэхналогій у працэсе развіцця маўлення (сродкі PowerPoint, рэсурсаў LearningApps і інш.).
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 25 рублёў 55 капеек.
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці рэгістрацыю. Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/JhvuadYKoMVo3T9a7
Рэгістрацыя будзе закрыта 30 сакавіка 2023 г. Пачатак семінара — 31 сакавіка а 10:00 па адрасе: г. Віцебск, прасп. Фрунзе, 21, аўд. 404.
Кіраўнік семінара — Мартынкевіч Святлана Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі, кандыдат педагагічных навук. Тэл. + 375 33 6961446.