Тэматычны семінар «Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці як паказчык прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка: тэарэтычныя і практычныя аспекты»

16.03.2023
Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на тэматычны семінар «Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці як паказчык прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка: тэарэтычныя і практычныя аспекты», які адбудзецца 16 сакавіка 2023 года.
На навучальных курсах настаўнікі беларускай мовы і літаратуры змогуць удасканаліць свае прафесійна-педагагічныя кампетэнцыі па пытаннях навукова-метадычнага і тэхналагічнага забеспячэння паспяховага працэсу атэстацыі (кваліфікацыйнага экзамену), пазнаёмяцца з парадкам правядзення кваліфікацыйнага экзамену на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прааналізуюць структуру апісання і абароны ўласнага педагагічнага вопыту.
Практычныя заняткі будзе праводзіць Паўсцяная Вольга Леанідаўна, метадыст Віцебскага абласнога інстытура развіцця адукацыі.
Месца правядзення семінара – г.Віцебск, пр-т Фрунзе, 21, аўд. 306.
Пачатак заняткаў – 10.00, 16.03.2023, заканчэнне – 13.00.
Для ўдзелу ў тэматычным семінары неабходна прайсці папярэднюю электронную рэгістрацыю па QR-кодзе ці спасылцы: https://forms.gle/pBqsxkFy6LiW9EE66 . 
Па пытаннях арганізацыі і правядзення тэматычнага семінара звяртацца па тэлефоне: 8-0212-672287 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).