Тэматычны семінар «Фарміраванне і развіццё чытацкай граматнасці вучняў: практыка-арыентаваны характар дыдактычных матэрыялаў»

28.02.2023

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на тэматычны семінар «Фарміраванне і развіццё чытацкай граматнасці вучняў: практыка-арыентаваны характар дыдактычных матэрыялаў», які адбудзецца 28 лютага 2023 года.

Праграма семінара складаецца з наступных пытанняў:

чытацкая граматнасць як мэтавы арыенцір сучаснай адукацыі;

сістэма працы настаўніка па развіцці чытацкай граматнасці вучняў пры вывучэнні роднай літаратуры.

Практычныя заняткі будзе праводзіць педагог-практык Сухава Галіна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Гімназія № 5 г.Віцебска імя І.І. Люднікава», аўтар вучэбных дапаможнікаў для вучняў, навукова-метадычных зборнікаў і публікацый для настаўнікаў,

Месца правядзення – г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 304.

Пачатак семінара – 10.00, 28.02.2023.

Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па QR-кодзе ці спасылцы:

https://forms.gle/neW2LjfqhyA45TcM6.

Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне +375 29 593 17 62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).