Павышэнне кваліфікацыі «Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне выкладання беларускай літаратуры»

20.02.2023

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на павышэнне кваліфікацыі «Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне выкладання беларускай літаратуры» (ПК-69), якое адбудзецца ў вочнай форме з 20 па 24 лютага 2023 года.

Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі, настаўнікі-практыкі Віцебскай вобласці.

Рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/mQwp2ev3LxLvPYXx6 

Месца правядзення:

20 лютага 2023 г. – г. Віцебск, вул. Ленінградская, 39, аўд. 5;

21-22 лютага 2023 г. – г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 404;

23-24 лютага 2023 г. – г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 306.

 

Сустрэча з кіраўніком вучэбнай группы ПК-69 – 20.02.2023 а 9.30.

Пачатак заняткаў – 20.02.2023 а 9.30.

 

Кіраўнік вучэбнай групы ПК-69 Вольга Леанідаўна Паўсцяная, +375 29 593 17 62.