Творчы праект інтэрактыўных плакатаў Challenge#КЛАССно!

17.02.2023

Пачынаецца адкрытая абластная акцыя!

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае вучняў профільных класаў педагагічнай накіраванасці ўстаноў адукацыі да ўдзелу ў творчым праекце інтэрактыўных плакатаў Challenge#КЛАССно! у межах адкрытай абласной акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню роднай мовы.

Мэта праекта – садзейнічаць папулярызацыі роднай мовы ў жыцці грамадства, падтрымліваць устойлівую матывацыю вучняў Х-ХI класаў на выбар педагагічнай прафесіі.

Для ўдзелу ў творчым праекце неабходна прайсці рэгістрацыю да 17 лютага 2023 года па спасылцы https://forms.gle/AR3N5wN6cvVu3Ms7A і прадаставіць плакаты з 18 па 20 лютага 2023 года на адрас электроннай пошты pol307@post.voiro.by.

Зычым ПОСПЕХУ!!!