Абласная метадычная дызайн-сесія «Творы Я. Купалы і Я. Коласа: педагагічныя практыкі ў адукацыйным працэсе»

21.12.2022
21 снежня 2022 г. адбудзецца абласная метадычная дызайн-сесія «Творы Я. Купалы і Я. Коласа: педагагічныя практыкі ў адукацыйным працэсе» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, маладых спецыялістаў са стажам працы да трох гадоў, вучняў профільных класаў педагагічнай накіраванасці.
Мэта дызайн-сесіі – абмен педагагічным вопытам, навукова-практычнае асвятленне пытанняў выкладання твораў ​​​​​​​Я.Купалы і Я.Коласа ў школьным вывучэнні беларускай літаратуры.
Дызайн-сесія праводзіцца ў фармаце двух мерапрыемстваў: тэматычнага круглага стала і воркшопа.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 21.12.2022 з 10.00 да 10.45 па адрасе: г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, пачатак работы – у 11.00.
Па выніках правядзення дызайн-сесіі будуць падрыхтаваны электронны зборнік матэрыялаў і сертыфікаты ўдзельнікаў.
Зборнік матэрыялаў высылаецца на электронную пошту ўдзельніка да 21 студзеня 2023 года.
 
Па арганізацыйных пытаннях звяртацца па тэлефоне +375 212 672287 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).