Павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы»

12.12.2022
Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы» (ПК-67), якое адбудзецца ў вочнай форме з 12 па 16 снежня 2022 года.
 
Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі, настаўнікі-практыкі Віцебскай вобласці.
 
Рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/q9SyQpQwfSvJYfic8 
Месца правядзення:
12–13.12.2022 – г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 304.
14–16.12.2022 – г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 21, аўд. 306.
Сустрэча з кіраўніком вучэбнай группы ПК–67 – 12.12.2022 а 9.30.
Пачатак заняткаў – 12.12.2022 у 10.10.
 
Кіраўнік вучэбнай групы ПК–67 Вольга Леанідаўна Паўсцяная, +375 29 593 17 62.