Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на навучальныя курсы (вебінар) на платнай аснове «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце», якія адбудуцца 22 лістапада 2022 года ў анлайн-рэжыме.
Праграма вебінара складаецца з наступных пытанняў:
рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры;
сродкі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу твораў Якуба Коласа і сучасных адукацыйных тэхналогій.
Практычныя заняткі будзе праводзіць Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» (Гомельская вобласць), лаўрэат рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2017», аўтар шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навукова-метадычных публікацый.
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 16 рублёў 16 капеек.
Пачатак вебінара – 14.50, 22.11.2022.
Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Для ўдзелу ў рабоце вебінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па спасылцы https://clck.ru/32cNdV.
Спасылка на дагавор https://clck.ru/32cQyz
Спасылка на заяву https://clck.ru/32Zwno
Па пытаннях арганізацыі і правядзення вебінара звяртацца па тэлефоне +375 29 593 17 62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).