Навучальныя курсы (тэматычны семінар) на платнай аснове «Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах лічбавізацыі адукацыі»

12.10.2022
12 кастрычніка 2022 года ў анлайн-рэжыме адбудуцца навучальныя курсы (тэматычны семінар) на платнай аснове ”Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах лічбавізацыі адукацыі“ для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
На тэматычным семінары настаўнікі-філолагі змогуць удасканаліць сваю прафесійную кампетэнтнасць праз пашырэнне ўяўленняў пра сутнасць тэхнік візуалізацыі, знаёмства з электроннымі інструментамі для стварэння адукацыйных коміксаў, таймлаймаў, інтэрактыўных прэзентацый і практыкаванняў, з сучаснымі спосабамі і формамі ажыццяўлення працэсу навучання ў межах адукацыйных праграм па беларускай мове і літаратуры, а таксама ў рабоце з высокаматываванымі вучнямі.
Практычныя заняткі будзе праводзіць Казачэнка Ірына Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі ”настаўнік-метадыст“ ДУА ”Лельчыцкая раённая гімназія“ (Гомельская вобласць), аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і навукова-метадычных публікацый.
Пачатак работы семінара – 14.30, 12.10.2022.
Кошт навучання аднаго ўдзельніка – 14 рублёў 60 капеек.
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці папярэднюю электронную рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/LqEHkfVMsgxNeCy5A .
Метадыст Паўсцяная Вольга Леанідаўна, тэл. + 375 29 5931762