Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на навучальныя курсы (тэматычны семінар) на платнай аснове «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце», які адбудзецца 20 верасня 2022 года ў анлайн-рэжыме.
Праграма семінара складаецца з наступных пытанняў:
удасканаленне ўрока як асноўнай арганізацыйнай формы адукацыйнага працэсу;
сродкі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»;
шляхі ўніверсальнага спалучэння выхаваўчых магчымасцей твораў Аляксея Дударава «Вечар», «Князь Вітаўт» і сучасных адукацыйных тэхналогій.
Практычныя заняткі будзе праводзіць Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра» (Гомельская вобласць), лаўрэат рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2017», аўтар шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навукова-метадычных публікацый.
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 14 рублёў 91 капейка.
Пачатак семінара – 20.09.2022 у 15.15.
Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/offjfyJtUdiiRbgo6.
Спасылка на дагавор https://clck.ru/epSqg.
Спасылка на заяву https://clck.ru/yXctz.
Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне +375 29 593 17 62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).