Навучальныя курсы (тэматычны семінар) ”Медыяграматнасць сучаснага педагога“

25.08.2022

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на навучальныя курсы (тэматычны семінар) ”Медыяграматнасць сучаснага педагога“, якія адбудуцца 25 жніўня 2022 г. на платнай аснове.

На тэматычным семінары настаўнікі-філолагі змогуць удасканаліць сваю медыйную і інфармацыйную кампетэнтнасць праз вызначэнне праблемы медыяадукацыі ў сучаснай адукацыйнай прасторы і перспектыў выхавання функцыянальна граматнага вучня, асэнсаванне метадычных аспектаў па падрыхтоўцы «медыйнага» ўрока, працы з медыятэкстамі.

Практычныя заняткі будзе праводзіць Сухава Галіна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі ”настаўнік-метадыст“ ДУА ”Гімназія № 5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава“, аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і навукова-метадычных публікацый.

Пачатак работы семінара – 10.00, 25.08.2022.

Месца правядзення: г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, д. 10, аўд. 27.

Кошт навучання аднаго ўдзельніка – 16 рублёў 12 капеек.

Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці папярэднюю электронную рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/GCJZEMuF67tCB73p6 

Па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных курсаў звяртацца па тэлефоне: 8-029-593-17-62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).

Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.