Павышэнне кваліфікацыі "Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы"

25.04.2022

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на павышэнне кваліфікацыі "Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы" (ПК-66), якое адбудзецца ў вочнай форме з 25 па 29 красавіка 2022 года. 

Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджмента адукацыі, настаўнікі-практыкі Віцебскай вобласці.

Рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/vdzFGnuTdiASqVjE8

Месца правядзення:

25-26.04 —  Віцебск, пр-т Фрунзэ, 10, аўд. 3;

27-29.04 — Віцебск, вул. Ленінградская, 39 аўд. 4 (інтэрнат інстытута). 

Пачатак заняткаў — 25.04.2022 а 10.10.

Кіраўнік вучэбнай групы ПК-64 Вольга Леанідаўна Паўсцяная, +375 (29) 593-17-62.