Навучальныя курсы (тэматычны семінар) ”Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі“

19.04.2022

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на навучальныя курсы (тэматычны семінар) ”Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі“, якія адбудуцца ў анлайн-рэжыме 19 красавіка 2022 г. на платнай аснове.

На тэматычным семінары настаўнікі-філолагі змогуць удасканаліць сваю прафесійную кампетэнтнасць праз пашырэнне ўяўленняў пра сутнасць тэхнік візуалізацыі, знаёмства з электроннымі інструментамі для пераўтварэння вучэбнай інфармацыі ў спецыфічныя наглядна-вобразныя мадэлі, сучаснымі спосабамі і формамі ажыццяўлення працэсу навучання ў межах адукацыйных праграм па беларускай мове і літаратуры, а таксама ў рабоце з высокаматываванымі вучнямі.

Практычныя заняткі будзе праводзіць Казачэнка Ірына Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі ”настаўнік-метадыст“ ДУА ”Лельчыцкая раённая гімназія“ (Гомельская вобласць), аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і навукова-метадычных публікацый.

Пачатак работы семінара – 11.00, 19.04.2022.

Кошт навучання аднаго ўдзельніка – 20 рублёў 06 капеек.

Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна прайсці папярэднюю электронную рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/9pWqBQFzVNjDn3fc7 або па QR-кодзе.

На адрас электроннай пошты, указанай пры рэгістрацыі, у дзень правядзення тэматычнага семінара будзе адпраўлена спасылка на ўваход у анлайн-кабінет.

Па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных курсаў звяртацца па тэлефоне: 8-029-593-17-62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).

Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.