Тэматычны семінар «Фарміраванне і развіццё чытацкай граматнасці вучняў: практыка-арыентаваны характар дыдактычных матэрыялаў»

15.02.2022

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на тэматычны семінар «Фарміраванне і развіццё чытацкай граматнасці вучняў: практыка-арыентаваны характар дыдактычных матэрыялаў», які адбудзецца 15 лютага 2022 года ў анлайн-рэжыме.

Праграма семінара складаецца з наступных пытанняў:

чытацкая граматнасць як мэтавы арыенцір сучаснай адукацыі;

сістэма працы настаўніка па развіцці чытацкай граматнасці вучняў пры вывучэнні роднай мовы і літаратуры.

Практычныя заняткі будзе праводзіць педагог-практык Міхновіч Наталля Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Сярэдняя школа № 9 г.Оршы», аўтар навукова-метадычных публікацый, складальнік рабочых сшыткаў па беларускай мове і літаратуры для вучняў VI-XI класаў.

Пачатак семінара – 09.00, 15.02.2022.

Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па QR-кодзе ці спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1ggmkcgYFsKcZewXUL_P5Gu8ZUpbNrqdiUqy5SAcHLnQ/edit?usp=sharing 

Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне +375 29 593 17 62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).