Навучальныя курсы (тэматычны семінар) на платнай аснове «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце»

25.01.2022

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на навучальныя курсы (тэматычны семінар) на платнай аснове «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце», які адбудзецца 25 студзеня 2022 года ў анлайн-рэжыме.
Праграма семінара складаецца з наступных пытанняў:
удасканаленне ўрока як асноўнай арганізацыйнай формы адукацыйнага працэсу;
сродкі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»;
шляхі ўніверсальнага спалучэння выхаваўчых магчымасцей твораў Уладзіміра Караткевіча і сучасных адукацыйных тэхналогій.
Практычныя заняткі будзе праводзіць Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра» (Гомельская вобласць), лаўрэат рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017», аўтар шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навукова-метадычных публікацый.
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 16 рублёў 82 капейкі.
Пачатак семінара – 09.00, 25.01.2022.
Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па спасылцы https://forms.yandex.ru/u/61d6af1327db3849f713f1db/.
Спасылка на дагавор https://disk.yandex.by/i/2Ewlxe_ewgEBvQ.
Спасылка на заяву https://disk.yandex.by/i/2NtdoEeF5pZyCA.
Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне +375 29 593 17 62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).