Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на навучальныя курсы (тэматычны семінар) на платнай аснове «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце», які адбудзецца 9 снежня 2021 г. у анлайн-рэжыме.
На тэматычным семінары настаўнікі-філолагі змогуць удасканаліць сваю прафесійную кампетэнтнасць праз пашырэнне ўяўленняў пра арганізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў у парадыгме класна-ўрочна-прадметнай сістэмы сучаснай школы, шляхі ўніверсальнага спалучэння выхаваўчых магчымасцей вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» і сучасных адукацыйных тэхналогій.
Практычныя заняткі будзе праводзіць вопытны педагог Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 16 г.Мазыра» (Гомельская вобласць), аўтар шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навукова-метадычных публікацый.
Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 11 рублёў 26 капеек.
Пачатак семінара – 10.00, 09.12.2021.
Па выніках работы адукацыйных курсаў слухачы атрымаюць даведку аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Для ўдзелу ў рабоце семінара неабходна прайсці папярэднюю online-рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/4DQ4btiJrRcaAncb9 .
Спасылка на дагавор
Спасылка на заяву
Па пытаннях арганізацыі і правядзення семінара звяртацца па тэлефоне +375 29 593 17 62 (Паўсцяная Вольга Леанідаўна).