Павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы»

22.11.2021

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі на павышэнне кваліфікацыі «Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы», якое адбудзецца ў анлайн-рэжыме з 22 па 26 лістапада 2021 г

Змест праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры накіраваны на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў у галіне выкладання вучэбнага прадмета «Беларуская мова»; падрыхтоўкі да прафесійнай педагагічнай дзейнасці. 

Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць праводзіць выкладчыкі кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі, метадысты інстытута, настаўнікі-практыкі Віцебскай вобласці. 

Пачатак заняткаў – 22.11.2021 а 10.00. 

Інструкцыя па рабоце ў анлайн-рэжыме (спасылка на электронны рэсурс) дасылаецца напярэдадні заняткаў дадаткова.

Электронная рэгістрацыя абавязковая.

 

Кіраўнік ПК Вольга Леанідаўна Паўсцяная, +375 29 593 17 62